Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус. Распаўсюд паскараецца, у сьвеце звыш 300 тысяч выпадкаў, амаль 15 тысяч памерлі


Палац Марына ў Міляне падсьвятляюць колерамі сьцяга Італіі, 20 сакавіка
Палац Марына ў Міляне падсьвятляюць колерамі сьцяга Італіі, 20 сакавіка

На раніцу 23 сакавіка ў сьвеце зафіксавалі амаль 339 тысяч выпадкаў COVID-19: каля 81,1 тысячы ў Кітаі, 59 тысяч ў Італіі, 34,7 тысячы ў ЗША, 28,7 тысячы у Гішпаніі, 24,9 тысячы ў Нямеччыне, 21,6 тысячы ў Іране, 16 тысяч у Францыі.

Ад хваробаў, якія выклікаў новы каранавірус, у сьвеце памерлі амаль 15 тысяч чалавек. Зь іх 5476 у Італіі, 3274 у Кітаі, 1772 у Гішпаніі, 1685 у Іране.

У сьвеце выпісалі здаровымі 99 тысяч пацыентаў, якіх вылекавалі ад COVID-19. «Актыўных выпадкаў» хваробы застаецца 225 тысяч, зь іх 10,5 тысячы ў цяжкім стане.

Італія ўжо абышла Кітай паводле колькасьці памерлых і выйшла на першае ў сьвеце месца паводле колькасьці «актыўных выпадкаў». На другім месцы паводле колькасьці хворых проста цяпер — Злучаныя Штаты, трэцяе дзеляць Нямеччына і Гішпанія. Найбольш выпадкаў на душу насельніцтва па-ранейшаму ў Сан-Марына.

У Беларусі на 21 сакавіка пацьвердзілі 76 выпадкаў інфэкцыі новым каранавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, 15 пацыентаў выпісаныя, 61 пацыента знаходзіцца ў шпіталях на лячэньні, і частка зь іх ужо атрымалі адмоўныя тэсты і рыхтуюцца да выпіскі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG