Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьць сьвятароў у адным італьянскім горадзе памерлі ад каранавірусу


Бэргама
Бэргама

На мінулым тыдні шэсьць каталіцкіх сьвятароў з паўночнага італьянскага горада Бэргама памерлі ад каранавірусу і звыш 20 былі шпіталізаваныя, гаворыцца ў справаздачы каталіцкай арганізацыі Crux.

Бэргама знаходзіцца ў рэгіёне Лямбардыя, які пацярпеў найбольш з з усіх правінцыяў Італіі.

Біскуп Бэргама Франчэска Бэскі паведаміў італьянскаму тэлеканалу Rainews24, што сьвятары памерлі, служачы сваёй супольнасьці.

«Іхная хвароба — гэта відавочны знак блізкасьці, балючы знак блізкасьці і прыняцьці пакутаў», — сказаў біскуп.

У нядзелю за іх маліўся Папа Рымскі Францішак.

Пасьля таго, як Каталіцкая царква вырашыла прыпыніць публічныя службы ў Італіі, спрабуючы спыніць распаўсюджваньне вірусу, праца сьвятароў перамясьцілася ў інтэрнэт. Аднак некаторыя зь іх працягвалі адпраўляць малебны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG