Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайлянд закрыў межы для ўезду і выезду


Людзі ў гандлёвым цэнтры ў Бангкоку трымаюць дыстанцыю ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу, 24 сакавіка 2020
Людзі ў гандлёвым цэнтры ў Бангкоку трымаюць дыстанцыю ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу, 24 сакавіка 2020

Улады Тайлянду прынялі рашэньне цалкам закрыць уезд і выезд з краіны ад поўначы з 25 на 26 сакавіка.

Перастануць працаваць усе памежныя пункты як у аэрапортах, гэтак і ў марскіх і рачных портах, а таксама на сухапутных межах. Абмежаванні будуць дзейнічаць да асаблівага распараджэння дзяржаўнага камітэту па надзвычайнай сытуацыі для барацьбы з распаўсюдам інфекцыі.

Афіцыйна надзвычайнае становішча дзейнічае ў Тайляндзе да 30 красавіка. На гэты час у краіне зачыненыя стадыёны, гандлёвыя цэнтры, забаўляльныя ўстановы, кінатэатры, бары, рэстараны і пляжы. З крамаў дазвол працягнуць дзейнасьць атрымалі толькі прадуктовыя сеткі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG