Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасць ахвяр COVID-19 у сьвеце перавысіла 20 тысяч


Каля шпіталю ў Мадрыдзе, 25 сакавіка 2020. Гішпанія выйшла другое месца па колькасці памерлых ад COVID-19, апярэдзіўшы Кітай. За мінулыя суткі ў Гішпаніі памерлі больш за 400 хворых на каранавірусную інфэкцыю.
Каля шпіталю ў Мадрыдзе, 25 сакавіка 2020. Гішпанія выйшла другое месца па колькасці памерлых ад COVID-19, апярэдзіўшы Кітай. За мінулыя суткі ў Гішпаніі памерлі больш за 400 хворых на каранавірусную інфэкцыю.

Колькасць ахвяр каранавіруснай інфэкцыі COVID-19, пандэмію якой цяпер перажывае свет, у сераду перавысіла 20 тысяч.

Гэтая лічба была дасягнута пасля таго, як паступіла новая статыстыка пра колькасьць памерлых з Італіі. За мінулыя суткі ў гэтай краіне памерлі 683 чалавекі з каранавірусом. У гэтай краіне ахвяраў інфэкцыі больш за ўсё — больш за 7500.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

На другое месца па колькасці памерлых выйшла Гішпанія, апярэдзіўшы Кітай. За мінулыя суткі ў Гішпаніі памерлі больш за 400 хворых на каранавірусную інфэкцыю. Агульная колькасць памерлых там перавысіла 3400, у Кітаі іх больш за 3200.

Больш за 2 тысячы памерлых — у Іране, больш за тысячу — у Францыі. Да тысячы набліжаецца колькасць ахвяраў у Злучаных Штатах.

Агульная колькасць выяўленых інфікаваных у сьвеце перавысіла 450 тысяч. Зь іх больш за 110 тысячаў выздаравелі. Сярод тых, у каго быў выяўлены каранавірус, — князь Манака Альбэр II, брытанскі прынц Чарльз, сэнатар ЗША Рэнд Пол, міністры і дэпутаты ў розных краінах, актор Том Гэнкс і іншыя знакамітасці.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG