Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вар’яцкія і безадказныя паводзіны», — Мінспорту пра беларусаў, якія едуць за мяжу падчас пандэміі


Беларускія турысты ў Эгіпце

Міністэрства спорту і турызму Беларусі настойліва рэкамендуе грамадзянам устрымацца ад паездак за мяжу.

«На мапе сьвету засталося вельмі няшмат краін без каранавірусу COVID-19. Акрамя таго, сытуацыя ўвесь час мяняецца, і калі ўчора яшчэ можна было заехаць на тэрыторыю нейкай дзяржавы, то заўтра такая магчымасьць можа быць выключаная. Нават дабраўшыся да месца адпачынку, турысты затым маюць вялікія цяжкасьці зь вяртаньнем на радзіму — многія краіны ўводзяць забарону на ўезд іншаземцаў, у тым ліку транзітам», — заявілі БелТА ў прэс-службе ведамства.

Паводле апошніх зьвестак, сёньня блізу 6 тысяч беларускіх турыстаў знаходзяцца за межамі краіны, асноўная частка — у Эгіпце.

«Аднак ёсьць грамадзяне, якія спрабуюць заскочыць у „апошні вагон“ і ўсё ж выправіцца ў турпаездку. У цяперашніх умовах такія паводзіны міністэрствам расцэньваюцца як вар’яцкія і безадказныя», — адзначылі ў прэс-службе.

У Дэпартаменце турызму галіновага ведамства арганізавана кругласутачная тэлефонная лінія (17) 327 25 11 або (17) 226 99 00. Там можна атрымаць прафэсійную кансультацыю на турыстычную тэматыку.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG