Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькі тысяч фураў стаяць у чэргах на памежных пераходах Беларусі


Фура на мяжы

На мяжы Беларусі зь Літвой, Польшчай і Латвіяй у бок выезду сабралася больш за 2000 вялікагрузных аўтамабіляў. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апэратыўнай сытуацыі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Большая палова фураў стаіць на беларуска-літоўскім участку мяжы: звыш 700 у пункце пропуску «Каменны Лог» і 320 на пераходзе «Прывалкі».

У кірунку Польшчы ў чэргах стаяць амаль 900 вялікагрузных машын, яшчэ сотня стаіць у кірунку Латвіі.

Колькасьць заблякаванага транспарту з кожнай гадзінай расьце. Улады Польшчы, Літвы і Латвіі прынялі рашэньне ўвесьці карантын і закрыць зьнешнія межы для перамяшчэньня замежных грамадзянаў у сувязі з каранавірусам. Апошняй сваю ўязную браму перад беларусамі зачыніла Расея.

Рашэньні ўрадаў суседніх краін аб закрыцьці межаў не датычаць перавозкі грузаў.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, межы якой па-ранейшаму застаюцца адкрытымі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG