Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску ад наркотыкаў за дзень памерлі тры чалавекі


Сьледчы на месцы здарэньня, фота СК
Сьледчы на месцы здарэньня, фота СК

Усе трое, паводле папярэдніх дадзеных, памерлі ад атручваньня мэтадонам, паведамляе Сьледчы камітэт.

Паводле сьледзтва, 17 сакавіка ў адной з кватэр у Бабруйску знайшлі мёртвымі 44-гадовага мужчыну і 40-гадовую жанчыну. Папярэдне вызначана, што сьмерць абаіх наступіла ад атручэньня наркотыкам мэтадонам. Мужчына і жанчына стаялі на ўліку ў наркалягічным дыспансэры за ўжываньне імі наркотыкаў.

Бабруйскі міжраённы аддзел СК завёў крымінальную справу па факце збыту наркотыку, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека (ч. 5 ст. 328 Крымінальнага кодэксу), вядзецца сьледзтва.

У той жа дзень паступіла паведамленьне пра сьмерць 28-гадовага бабруйчаніна, цела якога знайшлі на месцы жыхарства. Паводле папярэдніх зьвестак, сьмерць таксама наступіла ад атручэньня мэтадонам.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG