«Я даведаўся, што ў Беларусі на мяне завялі крымінальную справу за „вярбоўку ці іншае ўцягваньне ў экстрэмісцкую дзейнасьць“ трэціх асоб. Ад двух да шасьці гадоў, між іншым! Так што, дарагія сябры і падпісчыкі, будзьце асьцярожныя і ведайце, што я тут не проста хіханькі паказваю, а вярбую вас у экстрэмізм».
Праўдападобна, гаворка ідзе пра артыкул 361⁴ Крымінальнага кодэкса Беларусі. Гэта артыкул пра «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».
- У красавіку 2023 года стала вядома, што сьвятары Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату Аляксандар Кухта і Георгій Рой, якія пакінулі краіну з прычыны перасьледу ўладаў у сувязі з пазыцыяй па ўнутрыпалітычным крызісе і расейскай агрэсіі ва краіне, прыняты ў Канстанцінопальскую праваслаўную царкву.
- У Вільні яны заснавалі беларускую парафію Сусьветнага патрыярхату. Епіскапат Беларускага экзархата РПЦ аб’явіў, што Кухце і Рою забаронена служыць, паколькі яны «самавольна пакінулі» свае парафіі і выйшлі з-пад юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату без адпускных грамат.
- У кастрычніку 2025 года Кухта паведаміў СМІ, што больш за два гады курыруе пэрсанальныя зборы на плятформе фонду салідарнасьці BySol (прызнаны ўладамі «экстрэмісцкім фарміраваньнем»).
- З пачатку восені 2020 года па 29 лістапада 2025-га, паводле дадзеных ініцыятывы «Хрысьціянская візія», з рэпрэсіямі ў Беларусі ў той ці іншай форме сутыкнуліся 92 хрысьціянскія сьвятары, у т. л. рымска-каталіцкага касьцёла — 35, эвангельскіх цэркваў — 29, праваслаўнай царквы — 20, грэка-каталіцкай царквы — пяць, адзначае Позірк.
Форум