Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікай Брытаніі абвясьцілі агульнанацыянальны карантын у сувязі з каранавірусам 


Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан абвясьціў пра сур’ёзныя абмежаваньні, якія ўводзяцца ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу, паведамляе ВВС.

Жыхары краіны абавязаны знаходзіцца дома, выходзіць на вуліцу дазваляецца толькі ў крытычных выпадках.

За апошнія суткі ў Англіі памерлі блізу паўсотні чалавек ва ўзросьце ад 47 да 100 гадоў, ва ўсіх былі дадатковыя праблемы са здароўем. Па чатыры чалавекі памерлі ў Шатляндыі і Ўэльсе. Агулам зроблена 83 945 аналізаў на каранавірус і пацьверджаны 6 724 выпадкі заражэньня.

Пачынаючы ад вечара панядзелка, выходзіць з дому дазволена толькі па харчы і тавары першай неабходнасьці, для фізычных практыкаваньняў (не часьцей чым раз на дзень паасобку або з чальцамі сям’і), па мэдыцынскай неабходнасьці або для паездак на працу, прызнаную жыцьцёва важнай.

Крамы, за выключэннем тых, дзе прадаюцца прадукты і тавары першай неабходнасьці, закрыюць. Забараняюцца таксама любыя сходы больш чым двух чалавек, калі гэта не чальцы адной сям’і.

Паліцыі далі ўказаньні штрафаваць тых, хто ня будзе выконваць патрабаваньняў, а таксама патрабаваць ад людзей разысьціся.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG