Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: у ЗША 10 тысяч новых выпадкаў за дзень, у сьвеце агулам звыш 380 тысяч выпадкаў


На раніцу 24 сакавіка ў сьвеце зафіксавалі 381,2 тысячы выпадкаў COVID-19: 81,5 тысячы ў Кітаі, каля 64 тысяч у Італіі, 46 тысяч у ЗША, 35 тысяч у Гішпаніі, 29 тысяч у Нямеччыне, 23 тысячы ў Іране, амаль 20 тысяч у Францыі.

Ад хваробаў, якія выклікаў новы каранавірус, у сьвеце памерлі 16,5 тысячы чалавек. Зь іх 6077 у Італіі, 3281 у Кітаі, 2311 у Гішпаніі, 1812 у Іране.

Выпісалі 102,4 тысячы пацыентаў, якія паправіліся ад COVID-19. «Актыўных выпадкаў» хваробы застаецца каля 262,7 тысячы, зь іх каля 12 тысяч у цяжкім стане.

Цягам 23 сакавіка найбольшы рост колькасьці зафіксаваных выпадкаў COVID-19 быў у ЗША: 10168 новых выпадкаў з 22 па 23 сакавіка. За той жа час выявілі ў Гішпаніі 6,4 тысячы новых выпадкаў, у Італіі 4,8 тысячы, у Нямеччыне 4,2 тысячы, у Францыі 3,8 тысячы, у Іране 1,4 тысячы. А ў Кітаі, зь якога пачалася пандэмія, рост колькасьці хворых ужо даўно ўпаў ніжэй за сотню за дзень — ад 22 да 23 сакавіка там было 78 новых выпадкаў.

Але і ў Італіі ёсьць добрыя навіны: там ужо другі дзень запар спадае колькасьць новых выяўленых выпадкаў і колькасьць сьмерцяў ад COVID-19. Самы першы пацыент, у якога ў Італіі выявілі гэтую хваробу, 23 сакавіка быў выпісаны са шпіталя.

У Беларусі на 23 сакавіка пацьвердзілі 81 выпадак інфэкцыі новым каранавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, 22 пацыенты «выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі», яшчэ 59 «знаходзяцца пад мэдыцынскім кантролем і на лячэньні». За выходныя колькасьць «актыўных выпадкаў», паводле афіцыйных зьвестак, зьменшылася на 2.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

25 новых адказаў пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG