Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет у чацьвер спыніць усе авіяпералёты


Турысты ў эгіпецкім Люксоры, 9 сакавіка 2020

Эгіпет спыніць усе авіяпералёты са сваіх аэрапортаў у чацьвер 19 сакавіка. Забарона не пералёты будзе ўведзеная да 31 сакавіка, каб супрасьцтаяць пашырэньню каранавірусу, заявіў у панядзелак прэм'ер-міністар краіны Мустафа Мадбулі.

Апошнім самалётам дазволяць пакінуць краіну апоўдні 19 сакавіка паводле мясцовага часу. Падчас пэрыяду забароны Эгіпет правядзе антысэптычную апрацоўку гатэляў, паведаміў, Мадбулі. Ён дадаў, што тыя турысты, якія цяпер знаходзяцца ў краіне, змогуць завяршыць свае вакацыі.

Паводле эгіпецкага прэмʼера, авіяцыйны сэктар краіны панясе страты каля $143 мільёнаў.

Зь Беларусі да апошняга часу лёталі рэгулярныя рэйсы ў эгіпецкія Хургаду і Шарм аш-Шэйх.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG