Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нападнікі ў Кабуле забілі 25 чалавек у храме сыкхаў


На месцы нападу, 25 сакавіка 2020

Некалькі ўзброеных нападнікаў атакавалі храм сыкхаў у сталіцы Аўганістану, Кабуле. Яны забілі 25 чалавек, а пазьней службы бясьпекі забілі ўсіх нападнікаў.

Групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад. Сыкхі не ўпершыню робяцца ахвярай нападаў ісламісцкіх ваяўнікоў у Паўднёвай Азіі. Цяпер у Аўганістане засталося менш за 300 сем’яў сыкхаў.

На канец 1980-х у краіне жыло каля 500 тысяч сыкхаў, але большасьць зь іх пакінулі Аўганістан пасьля пачатку грамадзянскай вайны і прыходу да ўлады руху Талібан. Прэсавы сакратар Талібану ў паведамленьн на Твітэры напісаў, што рух ня мае ніякага дачыненьня да нападу.

Сыкхізм аб’ядноўвае ідэі індуізму і ісламу. Гэтай рэлігіяй успрымаюцца індуісцкія канцэпцыі кармы і перараджэньня, але адпрэчваецца каставая сыстэма і ідалапаклонства. Сыкхі вераць, што Бог зьяўляецца адзінай рэальнасьцю і духоўнага вызваленьня можна дасягнуць праз сардэчны сьпеў, паўтор сьвятога імені, мэдытацыю і служэньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG