Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі зафіксавалі сьмерць чалавека ад хантавірусу, які перадаецца грызунамі


Варыёны хантавіруса.

Жыхар цэнтральнай правінцыі Кітаю памёр ад гемарагічнай ліхаманкі, выкліканай ортахантавірусам, які перадаецца сярод грызуноў. Пра гэта паведамляе газэта «Хуаньцю Шыбао». якая належыць кіроўнай Камуністычнай партыі Кітаю.

Інцыдэнт адбыўся 23 сакавіка ў аўтобусе, які перавозіў супрацоўнікаў харчовых прадпрыемстваў з правінцыі Юньнань ў другую паводле колькасьці насельніцтва правінцыю Шаньдун. У аднаго з пасажыраў западозрылі інфікаваньне каранавірусам. У выніку праверкі трое пасажыраў і адзін з кіроўцаў былі шпіталізаваныя з тэмпэратурай.

Адзін зь іх неўзабаве сканаў. Тэсты на каранавірус аказаліся нэгатыўныя, аднак у яго быў знойдзены ортахантавірус, — пераказвае ТАСС рэпартаж дзяржаўнага кітайскага тэлебачаньня. У паведамленьні не ўдакладняецца, ці быў знойдзены вірус у іншых дастаўленых у лякарню пасажыраў.

  • Увага да інфэкцыйных захворваньняў у Кітаі падвышана пасьля ўспышкі ў краіне каранавіруснай інфэкцыі, якая прывяла да глябальнай пандэміі.
  • Хантавірусы перадаюцца грызунамі і могуць выклікаць у чалавека гемарагічную ліхаманку з нырачным сындромам і лёгачны сындром.
  • Спэцыфічнага лячэньня не існуе, пры цяжкіх формах хваробы лятальнасьць ад 6 да 50 працэнтаў.
  • Адзначаліся выпадкі перадачы ортахантавірусаў ад чалавека да чалавека.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG