У сацыяльных сетках зьяўляюцца шматлікія паведамленьні пра тое, што выезды зь Віцебску перакрытыя, а вакол гораду стаяць блёк-пасты
Час на размовы праз Skype вырас на 220% параўнальна зь месяцам раней.
Сьмерць жанчыны стала прычынай вялікага скандалу ў Казахстане. Сын загінулай запісаў відэа, у якім абвінаваціў лекараў у яе сьмерці.
У сытуацыі, калі афіцыйная інфармацыя вельмі абмежаваная, надзвычай важна пачуць, што адбываецца, зь першых рук — ад дактароў, мэдсёстраў, іншых мэдычных спэцыялістаў.
На кантрольна-прапускным пункце «Тэмір-баба» на мяжы Казахстану памёр кіроўца з Беларусі, паведаміла агенцтва turkmen.news. У беларускім МЗС пацьвердзілі інфармацыю пра сьмерць.
Чытачка Свабоды расказала рэдакцыі, што ў менскім дзіцячым садку № 566 на каранавірус захварэла нянечка.
У сувязі з распаўсюдам COVID-19 урад Расеі распарадзіўся з 00.00 30 сакавіка абмежаваць рух праз аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і зьмяшаныя пункты пропуску праз расейскую мяжу, а таксама праз сухапутны ўчастак расейска-беларускай мяжы.
Невядомыя напісалі маркерам «упырь».
Тэлеграм-канал NEXTA апублікаваў інфармацыю, што міліцыі забаранілі выяжджаць і заяжджаць на Віцебшчыну. У МУС кажуць, што гэта датычыцца ўсіх рэгіёнаў.
600 тысяч масак FFP2, перададзеных у шпіталі ў Нідэрляндах, адклікалі пасьля выпрабаваньняў. Маскі не абараняюць твар альбо маюць няспраўныя фільтры.
«Ежедневник» абвесьціў пра часовую зьмену канцэпцыі праз арышт галоўнага рэдактара Сяргея Сацука.
Гэта першая ахвяра пандэміі COVID-19 сярод прадстаўнікоў манархавых родаў Эўропы.
Колькасьць загінулых туркмэнскіх мігрантаў у Турэччыне, якія ўжывалі сапсаваны алькаголь, павялічылася да 53 чалавек, даведалася Радыё Свабода.
Невядомы 28 сакавіка паведаміў, што у Менску і Менскім раёне нібыта замінаваныя тры гандлёвыя цэнтры.
Якая грамадзкая рэакцыя на пандэмію каранавірусу? Чаму Лукашэнка кажа, што пандэмія — адно «псыхоз»?
Адзін чалавек загінуў больш за дзесяць атрымалі пашкоджаньні ад пажару ў цягніку мэтро ў Нью-Ёрку.
Галоўны рэдактар онлайн-выданьня «Ежедневник» Сяргей Сацук знаходзіцца ў менскім СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.
Супрацоўнікі дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў пры Камітэце дзяржаўнага кантролю 26 сакавіка праводзіць вобшук у офісе выданьня «Ежедневник». Напярэдадні затрымалі галоўнага рэдактара парталу Сяргея Сацука.
«Я ведаю, чыя гэта работа, — гаворыцца ў тэксьце. — Імя гэтага генэрала, які „крышуе“ сыстэмную карупцыю Мінздароўя, вядомае ўсім, хто круціцца ў гэтым бізнэсе».
Мэр Масквы Сяргей Сабянін распарадзіўся зачыніць з 28 сакавіка па 5 красавіка ўсе рэстараны, кавярні, бары, сталоўкі, а таксама буйныя паркі.
«У вёсцы прапісана каля 50 чалавек, але ня ўсе пражываюць па месцы прапіскі. Таму складана сказаць, колькі чалавек эвакуавалі. Ніхто зь мясцовых не пацярпеў у выніку здарэньня, гэта самае галоўнае. Сёньня людзі ўжо павінны вярнуцца назад у свае дамы».
Для пошуку месца магчымага падзеньня і выратаваньня паднялі самалёт Ан-26 і верталёт Мі-8. Але ў гэтым раёне складаныя мэтэаўмовы, таму пошук ускладнены.
Гэтая лічба была дасягнута пасля таго, як паступіла новая статыстыка пра колькасьць памерлых з Італіі.
25 сакавіка на палігоне пад Асіповічамі загарэлася транспартна-зараджальная машына.
У Маскве памерлі два пацыенты сталага веку, які мелі станоўчыя тэсты на каранавірус. Пра гэта паведаміў гарадзкі апэратыўны штаб.
Турэччына выставіла абвінавачаньні 20 падазраваным у забойстве саудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы. Пра гэта паведаміла турэцкая Генэральная пракуратура.
Улады Тайлянду прынялі рашэньне цалкам закрыць уезд і выезд з краіны ад поўначы з 25 на 26 сакавіка.
Паліцыя Ўкраіны затрымала былога міністра замежных справаў Леаніда Кажару. Супраць яго распачата крымінальная справа паводле падазрэньня ў забойстве. Цягам 72 гадзін суд павінен выбраць яму меру стрыманьня.
Некалькі ўзброеных нападнікаў атакавалі храм сыкхаў у сталіцы Аўганістану, Кабуле. Яны забілі 25 чалавек, а пазьней службы бясьпекі забілі ўсіх нападнікаў.
Жыхар цэнтральнай правінцыі Кітаю памёр ад гемарагічнай ліхаманкі, выкліканай ортахантавірусам, які перадаецца сярод грызуноў. Пра гэта паведамляе газэта «Хуаньцю Шыбао». якая належыць кіроўнай Камуністычнай партыі Кітаю.
Усе трое памерлі ад атручваньня мэтадонам, паведамляе Сьледчы камітэт.
23 сакавіка літоўскія мытнікі выявілі ў фуры, якая прыбыла зь Беларусі, амаль 800 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт «Minsk Super Slims» агульным коштам 2,7 мільёна эўра.
Шэсьцьдзесят чатыры чалавекі, якія лічацца мігрантамі з Этыёпіі, былі знойдзеныя мёртвымі ў кантэйнэры, прымацаваным да грузавіка ў Мазамбіку, паведаміла ў аўторак паліцыя.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі і міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі заявілі, што ў краіне ўвяодзяцца жортскія абмежаваньні па перамяшчэньні па-за домам.
Авіяцыйныя ўлады Аўстрыі ня выдалі авіякампаніі «Белавія» дазвол на выкананьне рэгулярных палётаў па маршруце Менск — Вена, нягледзячы на выкананьне «Белавіяй» усіх неабходных працэдур па акрэдытацыі.
У Магілёўскай вобласьці па стане на 24 сакавіка ў тых, хто зьвярнуўся ў мэдыцынскія ўстановы, каранавіруснай інфэкцыі ня выявілі.
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан абвясьціў пра сур’ёзныя абмежаваньні, якія ўводзяцца ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, паведамляе ВВС. Жыхары абавязаныя знаходзіцца дома, выходзіць на вуліцу дазваляецца толькі ў крытычных выпадках.
Адразу 20 чалавек селі на лаву падсудных у Маскоўскім раённым судзе Менску. 23 сакавіка тут пачаўся працэс у справе аб подкупе гульцоў футбольных камандаў найвышэйшага і першага дывізіёнаў, а таксама ў валейбольным чэмпіянаце Беларусі.
Акруговы суд Гаагі з прычыны каранавірусу прыпыніў слуханьні справы аб зьбітым у небе над Данбасам «Боінгу» рэйсу MH17. Дата працягу працэсу будзе прызначаная 8 чэрвеня. Апошні тэрмін допыту сьведак пакуль яшчэ не прызначаны.
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар ураду Нямеччыны.
Сваякоў жанчыны, а таксама ўсіх, хто кантактаваў з ёй — а гэта 42 чалавекі, у тым ліку супрацоўнікі Жыткавіцкага шпіталю, ізалявалі на карантын у шпіталях Гомля і Жыткавічаў.
Да раніцы 23 сакавіка колькасьць людзей, у якіх выяўлены новы каранавірус, ва ўсім сьвеце перавысіла 340 тысяч.
Авіякампанія «Белавія» прыпыніла палёты ў Санкт-Пецярбург і Калінінград.
На працягу некалькіх наступных дзён Ангела Мэркель будзе рэгулярна праходзіць тэсты на каранавірус. Застаючыся на карантыне, яна будзе выконваць свае службовыя абавязкі.
Улады Гішпаніі яшчэ на 15 дзён працягнулі надзвычайнае становішча, уведзенае ў краіне праз эпідэмію каранавіруснай інфэкцыі. Яно павінна было завяршыцца 29 сакавіка, аднак прэм’ер Пэдра Санчэс ужо цяпер даручыў яго падоўжыць.
Улады Італіі пашыраюць меры барацьбы з каранавірусам. Да 3 красавіка мусяць закрыцца ўсе прадпрыемствы, дзейнасьць якіх не жыцьцёва неабходная. Адпаведнае распараджэньне даў прэм’ер краіны Джузэпэ Кондэ.
Землятрусы магнітудай 5,3 і 5 зафіксавалі ў Харватыі. Пра гэта паведамляе рэгіянальная служба Радыё Свабода.
Пры гэтым афіцыйна зарэгістраваных выпадкаў новага каранавірусу ў гэтай краіне менш, чым у Беларусі
Грузінскі прэмʼер-міністар Гіоргі Гахарыя паведаміў сёньня, што ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Грузіі з прапановай увесьці на месяц надзвычайнае становішча ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу.
Прынамсі чатыры амэрыканскія штаты пачалі вызваляць некаторых зьняволеных у сувязі з выпадкамі інфэкцыі новым каранавірусам у турмах.
Загрузіць яшчэ