Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік МЗС Украіны затрыманы, абвінавачаны ў забойстве


Леанід Кажара ў часе знаходжаньня на пасадзе кіраўніка МЗС Украіны, 2013 год
Леанід Кажара ў часе знаходжаньня на пасадзе кіраўніка МЗС Украіны, 2013 год

Паліцыя Ўкраіны затрымала былога міністра замежных справаў Леаніда Кажару. Супраць яго распачата крымінальная справа паводле падазрэньня ў забойстве. Цягам 72 гадзін суд павінен выбраць яму меру стрыманьня.

Чалец калегіі МУС Украіны Антон Герашчанка апублікаваў фота затрыманьня. Паліцэйскія спынілі аўтамабіль Кажары. Былы міністар і тыя, хто яго затрымаў, на фота ў масках з прычыны эпідэміі.

Паводле вэрсіі сьледзтва, Кажара датычны да забойства прадпрымальніка Сяргея Старыцкага, былога дырэктара тэлекампаніі «Інтэр». Старыцкі загінуў у ноч на 22 лютага сёлета ў доме Кажары.

Пачатковай вэрсіяй было самагубства, стрэл зроблены зь пісталета, зарэгістраванага на Кажару. Пасьля, аднак, справу перакваліфікавалі на наўмыснае забойства, бо ў выніку сьледчага экспэрымэнту і экспэртызаў вызначана, што Старыцкі ня мог застрэліць сам сябе. Кажара настойвае на тым, што гэта было самагубства.

  • Кажара быў чальцом Партыі рэгіёнаў, займаў пасаду міністра пры прэзыдэнту Віктару Януковічу.
  • Пасьля ўцёкаў Януковіча з краіны з прычыны масавых пратэстаў на Майдане ў лютым 2014 году Кажара быў адпраўлены ў адстаўку разам з усім урадам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG