Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» прыпыніла палёты ў Грузію, агулам рэйсы скасаваныя ў 26 краін 


Самалёт кампаніі Белавія.

У сувязі з прыпыненьнем міжнародных авіяцыйных перавозак праз сытуацыю з каранавірусам авіякампанія «Белавія» абвясьціла пра часовую адмену палётаў у Грузію.

  • Батумі: з 20 па 29 сакавіка
  • Тбілісі: з 22 па 28 сакавіка

У сувязі са зьменлівай сытуацыяй на авіярынку беларускі перавозчык просіць пасажыраў правяраць абнаўленьні на сваім карпаратыўным сайце.

Вяртаньне сродкаў або замену даты вылету на адмененыя рэйсы можна ажыцьцявіць да 31 сьнежня ўключна.

«Зьвярнуцца ў касы ці прадстаўніцтва кампаніі можна ў любы час да канца 2020 году, ня трэба рабіць гэта проста цяпер, — адзначаюць у „Белавія“. — Усе дадзеныя захаваныя ў сыстэме, таму рэальна вырашыць пытаньні і пасьля меркаванай даты палёту, назваўшы нумар квітка. Зьмена даты вылету магчымая толькі адзін раз. У вас ёсьць некалькі месяцаў абдумаць, калі вы хочаце ляцець у наступны раз».

На гэты момант цалкам або часткова адмененыя рэйсы «Белавія» у 26 краін сьвету: Азэрбайджан, Армэнію, Бэльгію, Вялікую Брытанію, Вугоршчыну, Грузію, Ізраіль, Італію, Казахстан, Кіпр, Латвію, Лібан, Літву, Малдову, Нямеччыну, Польшчу, Расею, Сэрбію, Туркмэністан, Украіну, Швайцарыю, Швэцыю, Фінляндыю, Францыю, Чэхію, Эстонію.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

22 новыя адказы пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG