Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве на тыдзень зачыняць крамы, рэстараны і паркі


Масква
Масква

Мэр Масквы Сяргей Сабянін распарадзіўся зачыніць з 28 сакавіка па 5 красавіка ўсе рэстараны, кавярні, бары, сталовыя, а таксама буйныя паркі.

«Часова спыняецца праца аб’ектаў розьнічнага гандлю, за выключэньнем аптэк і аптэчных пунктаў, а таксама рэалізацыі любых харчовых тавараў і асобных відаў нехарчовых тавараў першай неабходнасьці. Яшчэ раз паўтару, харчовыя крамы і аптэкі будуць працаваць без абмежаваньняў» — гаворыцца ў заяве мэра.

Іншыя абмежаванні:

  • Спыняецца аказаньне паслуг, якія патрабуюць асабістай прысутнасьці (напрыклад, цырульняў).
  • Будуць аказваць мэдыцынскія, сацыяльныя, банкаўскія і страхавыя паслугі, паслугі ЖКГ і сувязі, пахавальныя.
  • Транспарт будзе працаваць.
  • Дыстанцыйныя паслугі, дастаўка будзе працаваць. Рэлігійныя аб’екты не зачыняцца, але Сяргей Сабянін наведваць іх не рэкамэндуе.
  • Пры гэтым ён падкрэсьліў, што ў непрацоўным тыдзень у Маскве працягнуць працаваць экстраныя службы, органы ўлады, транспарт, банкі і харчовыя крамы.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

У Расеі за суткі каранавірусную інфэкцыю дыягнаставалі ў 182 чалавек, паведамляе аператыўны штаб. Агульная колькасьць выяўленых выпадкаў склала 840 чалавек у 56 рэгіёнах краіны.

Больш за ўсё выпадкаў за суткі заражэньня выявілі ў Маскве — у 136 чалавек. Усяго ў горадзе вірус выявілі ў 546 чалавек. Там зафіксаваныя 2 сьмерці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG