Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане абвясьцілі надзвычайнае становішча


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады Казахстана абвясьцілі надзвычайнае становішча ў краіне з прычыны ўспышкі каранавірусу. Па апошніх дадзеных, колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавірусу тут вырасла да дзевяці.

Першых заражаных COVID-19 у краіне выявілі 13 сакавіка.

У Казахстане ўводзіцца агульнанацыянальны карантын, забараняецца ўезд і выезд з краіны для ўсіх, акрамя дыпляматаў і асобаў, запрошаных урадам.

Між тым, у суседнім Узбэкістане пацьвердзілі яшчэ пяць выпадкаў COVID-19. Агульная колькасьць інфікаваных у краіне складае 6. Узбэкістан таксама абвясьціў аб абмежавальных мерах, забараніўшы ўезд для ўсіх іншаземцаў і выезд мясцовых жыхароў.

Казахстан і Узбэкістан зьяўляюцца адзінымі краінамі Цэнтральнай Азіі, дзе афіцыйна зарэгістравалі выпадкі каранавіруснай інфэкцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG