Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі вайсковы верталёт выпадкова стрэліў у жылы дом


Ілюстрацыйнае фота. Верталёт Мі-35 падчас вучэньняў Мінабароны РФ у анэксаваным Крыме, 2016 год
Ілюстрацыйнае фота. Верталёт Мі-35 падчас вучэньняў Мінабароны РФ у анэксаваным Крыме, 2016 год

У Забайкальскім краі Расеі, у горадзе Чыце, верталёт Міністэрства абароны 15 сакавіка выпусьціў баявы снарад па жылым доме. Ніхто не пацярпеў.

«На аэрадроме Чаромушкі горада Чыта пры абслугоўваньні 23-мілімэтровай авіяцыйнай гарматы верталёта Мі-8 на зямлі, адбыўся адзіночны міжвольны стрэл за межы бясьпечнай зоны аэрадрому. Пацярпелых няма», — прыводзяць агенцтвы паведамленьне штабу Ўсходняй вайсковай акругі Расеі.

Раней тэлеграм-канал Baza паведаміў, што вайскоўцы разраджалі боекамплект верталёта і з прычыны збою адбыўся стрэл, снарад праляцеў амаль 1,5 кілямэтра і ўрэзаўся ў сьцяну жылога дома на ўзроўні трэцяга паверху.

Жыхары не зразумелі, што адбылося, і паскардзіліся ў МНС на «гучны воплеск». Адзначаецца, што выбухам былі пашкоджаныя шкло, перакрыцьце паміж паверхамі і балькон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG