Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве і Падмаскоўі ўвялі свабоднае наведваньне школ з прычыны каранавірусу


Школа ў Маскве. Ілюстрацыйнае фота
Школа ў Маскве. Ілюстрацыйнае фота

Мэр Масквы Сяргей Сабянін падпісаў указ, які ўводзіць дадатковыя захады барацьбы з каранавірусам. У якасьці новых захадаў з панядзелка, 16 сакавіка, у Маскве і Падмаскоўі ўводзяць свабоднае наведваньне школ, паведамляе «Інтэрфакс».

«Вырашаць, ці працягвае дзіця хадзіць у школу ці застаецца дома, будуць бацькі. Ім у дадзеным выпадку відаць лепш», — заявіў Сабянін.

Заняткі ў школах будуць працягвацца, адзначыў мэр. Рэжым свабоднага наведваньня будзе дзейнічаць да асобага распараджэньня.

У Маскве на 13 сакавіка каранавірус выявілі ў 24 чалавек. Усяго ў Расеі захварэлі 45 чалавек, 8 зь іх вылечыліся.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG