Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Латвіі ня будзе прымаць наведнікаў да сярэдзіны красавіка


Сьцяг Латвіі. Ілюстрацыйнае фота
Сьцяг Латвіі. Ілюстрацыйнае фота

З 16 сакавіка па 14 красавіка Амбасада Латвіі ў Менску і генэральнае консульства Латвіі ў Віцебску ня будуць прымаць наведнікаў з прычыны пандэміі каранавірусу, вынікае з заявы латвійскага МЗС.

«З 16 сакавіка да 14 красавіка будуць працягваць забясьпечваць консульскую дапамогу ў надзвычайных сытуацыях, — паведамляе ведамства. — Заяўкі на атрыманьне віз будуць прымацца толькі ў бюро, якія аказваюць зьнешнія паслугі, акрамя выпадкаў, зьвязаных з інтарэсамі дзяржавы або гуманітарнымі прычынамі. Заяўкі на атрыманьне віду на жыхарства ў Латвіі прымацца ня будуць».

Спыніла выдачу віз і амбасада Чэхіі ў Менску.

«З 14 сакавіка 2020 года ва ўсіх дыпляматычных прадстаўніцтвах Чэскай Рэспублікі ўключна з візавымі цэнтрамі прыпыняецца прыём заяў на атрыманьне шэнгенскіх віз і доўгатэрміновых віз. Спыняецца разгляд заяў на шэнгенскія візы, па якіх яшчэ не было прынятае рашэньне. Консульскі збор не вяртаецца», — паведаміла амбасада.

Польскае консульства ў Берасьці заклікае наведнікаў адмяніць або перанесьці свой візіт, паведамляецца на сайце консульства.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG