Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» прыпыняе палёты ў Кішынёў і Рыгу. Усяго ў сьпісе каля 30 краін 


Boeing 737-300 „Белавія“

«У сувязі з прыпыненьнем міжнародных авіяцыйных перавозак з прычыны сытуацыі з каранавірусам авіякампанія „Белавія“ прыпыняе палёты ў Кішынёў з 17 да 31 сакавіка, Рыгу — з 17 сакавіка да 14 красавіка», — гаворыцца ў афіцыйным​ паведамленьні.

Вяртаньне сродкаў або зьмена даты вылету ажыцьцяўляюцца да 31 сьнежня. Такім чынам, пасажыр мае некалькі месяцаў абдумаць, калі ён хоча ляцець па наяўным квітку наступны раз, адзначаюць у кампаніі.

На гэты момант цалкам або часткова адмененыя рэйсы «Белавія» ў Азэрбайджан, Армэнію, Бэльгію, Вялікую Брытанію, Вугоршчыну, Грузію, Ізраіль, Італію, Казахстан, Кіпр, Латвію, Літву, Малдову, Нямеччыну, Польшчу, Расею, Сэрбію, Туркмэністан, Украіну, Швайцарыю, Швэцыю, Фінляндыю, Францыю, Чэхію, Эстонію.

Падрабязная інфармацыя аб скасаваных рэйсах публікуецца на сайце авіякампаніі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG