Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 спэцназаўцаў з Марʼінай Горкі шпіталізавалі пасьля атручэньня выбухоўкай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

13 салдатаў з вайсковай часткі Пухавіцкага гарнізону 6 сакавіка шпіталізавалі ў рэспубліканскі вайсковы мэдычны цэнтар у Менску з атручаньнем. Аказалася, яны пакаштавалі на самк выбыховае рэчыва. Пра гэта піша Mlyn.by са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства абароны Беларусі Натальлю Гаўрусік.

Паводле Гаўрусік, напярэдадні атручваньня 5 сакавіка ў салдат былі заняткі па стральбе. У ноч на 6 сакавіка шпіталізавалі 13 чалавек, хоць удзельнікаў стрэльбаў было больш. Сярод атручаных няма афіцэраў і сяржантаў. Выявілася, што ўсе шпіталізаваныя салдаты пакаштавалі выбуховае рэчыва.

«Навошта яны гэта зрабілі? Цяжка сказаць. Ніякіх рытуалаў пасьвячэньня ў салдаты, пры якіх трэба есьці выбухоўку, у беларускім войску няма», — сказала Гаўрусік.

Паводле Гаўрусік, ежа не магла стаць прычынай атручваньня, бо тады пацярпелых было б больш. Цяпер салдаты адчуваюць сябе нармалёва і рыхтуюцца да выпіскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG