Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як найменей 4 чалавекі загінулі пад заваламі карантыннага гатэлю ў Кітаі


На месцы абрушэньня гатэлю ў горадзе Цюаньчжоў, 7 сакавіка

Чатыры чалавек загінулі пасьля абвалу 5-павярховага гатэлю ў кітайскім горадзе Цюаньчжоў (правінцыя Фуцзянь). У будынку знаходзіліся людзі, зьмешчаныя на карантын у сувязі з каранавірусам.

Пра гэта паведаміла Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Кітаю.

Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў 48 чалавек, ёсьць зьніклыя бязь вестак. Выратавальныя работы па-ранейшаму ідуць.

71 чалавек знаходзіўся ў гатэлі ў момант абвалу, зь іх 58 — з падазрэньнем на каранавірус.

Будынак абрынуўся ў суботу а 19.30 па мясцовым часе і пакуль незразумела, чым ён быў выкліканы. Гатэль пабудавалі ў 2018 годзе, у ім 80 нумароў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG