Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне мужчына спрабаваў абрабаваць банк

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

У Гомельскім раёне невядомы з прадметам, падобным да пісталета, спрабаваў абрабаваць банк. Аднак касірка грошы не аддала і выклікала міліцыю. Нападнік зьбег, цяпер яго шукаюць, на дарогах — пасты, паведамляе Сьледчы камітэт.

На мужчыну завялі крымінальную справу за разбой. Паводле ч. 1 арт. 207 нападніку пагражае ад 3 да 10 гадоў турмы са штрафам ці без.

Людзей, якія валодаюць інфармацыяй пра злачынства, просяць зьвярнуцца ў праваахоўныя органы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG