Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі абрынуўся гатэль, дзе інфікаваныя праходзілі карантын


На месцы абрушэньня гатэлю ў горадзе Цюаньчжоў, 7 сакавіка.

У Кітаі каля 70 чалавек, якія знаходзіліся на карантыне ў гатэлі ў горадзе Цюаньчжоў (правінцыя Фуцзянь), аказаліся блякаваныя ў выніку абвалу пяціпавярховага будынка.

Выратавальнікам удалося вызваліць з-пад абломкаў каля 35 чалавек, заявілі мясцовыя ўлады.

На відэакадрах, разьмешчаных у інтэрнэце, відаць, як выратавальнікі прабіраюцца праз абломкі будынка.

Пакуль не ўдакладняецца, ці ёсьць загінулыя.

Прычыны абрушэньня гатэлю высьвятляюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG