Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прэм’ера Судану зрабілі замах


Месца здарэньня

Прэмʼер-міністар Судану Абдала Хамдук перавезены ў бясьпечнае месца пасьля ўчыненага на яго ў панядзелак у Хартуме замаху. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Скай ньюс — Арабія».

Паводле крыніц тэлеканалу ў суданскай сталіцы, выбуховае прыстасаваньне, закладзенае ў прыпаркаваную пад аўтамабільнай эстакадай машыну, спрацавала ў момант праезду побач картэжа кіраўніка ўраду.

Палітык не пацярпеў. Лёгкае раненьне атрымаў адзін з тых, хто суправаджаў прэмʼера. Нязначна былі пашкоджаны абодва аўтамабілі картэжа Хамдука.

Абдала Хамдук узначаліў суданскі ўрад у канцы жніўня мінулага году — празь некалькі месяцаў пасьля вайсковага перавароту ў краіне і адхіленьня ад улады прэзыдэнта Амара аль-Башыра, які кіраваў Суданам 30 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG