Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У турмах Італіі пачаліся беспарадкі праз каранавірус. ВІДЭА


Бунт вязьняў у Міляне

У некалькіх турмах Італіі ў нядзелю і панядзелак узбунтаваліся зьняволеныя — пасьля таго, як улады з прычыны эпідэміі каранавіруснай інфэкцыі ўвялі часовую забарону на іх спатканьні са сваякамі.

У адной з турмаў былі захопленыя закладнікі, іх вызвалілі ў выніку паліцэйскай спэцапэрацыі. У іншых турмах зьняволеныя падпальвалі мэблю і абсталяваньне. Паведамляецца аб сутыкненьнях з паліцыяй. Некалькі дзясяткаў вязьняў зьбеглі.

За апошнія суткі ў турмах Італіі загінулі шэсьць вязьняў. Прычына сьмерці высьвятляецца.

Забарона на спатканьні — адна з сэрыі жорсткіх мераў, прынятых уладамі Італіі ў сувязі з распаўсюджваньнем інфэкцыі. Абмежаваны ўезд і выезд зь Лямбардыі і шэрагу іншых тэрыторый на поўначы краіны.

За мінулыя суткі каранавірус быў выяўлены ў амаль паўтары тысячы жыхароў Італіі. Больш за 300 чалавек з пачатку эпідэміі памерлі — гэта больш, чым у якой-небудзь іншай краіне, акрамя Кітая. Прэм’ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ сказаў, што краіна зараз перажывае «самы цёмны час», аднак выказаў упэўненасьць, што з эпідэміяй удасца справіцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG