Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін круізны лайнэр адправілі на карантын праз каранавірус


Grand Princess cruise ship off the coast of San Francisco
Grand Princess cruise ship off the coast of San Francisco

У 21 чалавека на круізным лайнэры Grand Princess каля берагоў Каліфорніі выявілі каранавірус. Пра гэта паведаміў віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс. Захварэлі два пасажыры і 19 членаў экіпажу.

Карабель затрымалі на карантын у адкрытым моры пасьля выяўленьня каранавірусу ў двух пасажыраў. Адзін зь іх памёр. Вядома, што яму 71 год і ў яго былі праблемы з здароўем да выяўленьня каранавірусу.

Усяго на борце Grand Princess знаходзяцца тры з паловай тысячы пасажыраў.

Улады ЗША вырашылі адправіць лайнэр у некамэрцыйны порт. Там усіх пасажыраў яшчэ раз правераць на каранавірус. Усю каманду карабля адправяць на карантын.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў законапраект пра выдаткаваньне больш як васьмі мільярдаў даляраў на барацьбу з распаўсюдам каранавірусу.

Grand Princess — другі круізны ляйнэр, закрыты на карантын. Напачатку лютага ў Японіі на карантын паставілі судна Diamond Princess. Абодва лайнэры належаць адной кампаніі. На Diamond Princess знаходзілася амаль чатыры тысячы пасажыраў — пасьля таго, як колькасьць хворых стала імкліва расьці, усіх пасажыраў эвакуавалі. Усяго захварэлі амаль 700 пасажыраў Diamond Princess, шасьцёра зь іх памерлі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG