Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія памежнікі затрымалі кантрабандыста, страляючы за 5 мэтраў ад Літвы


На месцы затрыманьня

Памежны камітэт Беларусі паведаміў пра затрыманьне з ужываньнем агнястрэльнай зброі — мужчыну з таварам спынілі за 5 мэтраў ад мяжы.

Зьвесткі пра невядомага блізу мяжы паступілі 5 сакавіка на заставу «Беняконі», што па дарозе зь Ліды на Вільню. На месца накіравалі атрад памежнікаў і «манэўраную групу».

Калі парушальнік пабачыў памежнікаў, то паспрабаваў уцячы ў лес. Памежнікі стрэлілі ў паветра,і мужчына здаўся. Затрыманы — 28-гадовы жыхар Івейскага раёну. У дачыненьні яго пачалі працэс за замах на парушэньне дзяржаўнай мяжы, парушэньне памежнага рэжыму і невыкананьне законных патрабаваньняў. Дзеяньням яшчэ даецца прававая ацэнка.

За 5 мэтраў ад мяжы знайшлі 12 скрынак з «таварна-матэрыяльнымі каштоўнасьцямі». Што ў іх было, не раскрываецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG