Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Літвы ў Беларусь спрабавалі незаконна правезьці 100 000 ружаў


Горадзенскія мытнікі за тыдзень выявілі 11 фактаў незаконнага перамяшчэньня кветак, піша сайт Беларускай мытні.

Празь літоўска-беларускую мяжу спрабавалі правезьці агулам 100 тысячаў кветак.

Падчас праверак у пунктах «Беняконі», «Катлоўка», «Каменны Лог» і «Прывалка» мытнікі выяўлялі, што церазь мяжу перавозілі больш кветак, чым заяўлена ў дакумэнтах, у тым ліку з заніжанай цаной.

Цяпер мытнікі пачалі 11 справаў за «недакладнае дэкляраваньне тавараў». За гэта пагражае штраф ад 135 да 1350 базавых велічыняў для фізычнай асобы, да 30% цаны прадмета парушэньня — для індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы.

Пры гэтым артыкул не прадугледжвае канфіскацыю тавару — кветкі маюць застацца ў тых, хто іх перавозіў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG