У сталіцы Філіпінаў Маніле ўзброены мужчына ўзяў у закладнікі некалькі дзясяткаў наведнікаў гандлёвага цэнтру V Mall, паведамляе агенцтва Associated Press.
Паводле мясцовых уладаў, нападнік — незадаволены былы ахоўнік, якога адхілілі ад працы ў гандлёвым цэнтры. Мужчына ўтрымлівае ў закладніках каля 30 чалавек, дакладная колькасьць іх нявызначаная і выводзіцца з памеру офісу.
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына мае агнястрэльную зброю і гранаты.
Мужчына раніў сама меней аднаго чалавека, якога пазьней шпіталізавалі з агнястрэльным раненьнем, цяпер ён у стабільным стане.