Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі паставілі на «ўзмоцнены кантроль» прадукты з 5 беларускіх прадпрыемстваў


Дэгустацыя прадукцыі ад «Санта Брэмар».
Дэгустацыя прадукцыі ад «Санта Брэмар».

Рассельгаснагляд зноў выявіў парушэньні вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў у прадуктах зь Беларусі.

Гэтым разам яны тычацца пяці прадпрыемстваў, імпарт зь якіх пастаўлены на ўзмоцнены кантроль.

Як паведамляецца ў матэрыялах службы, на якія спасылаецца «Інтэрфакс», абмежаваньні тычацца наступных беларускіх прадпрыемстваў:

  • Кампанія «Санта Брэмар»: у крабавых палачках выяўлены забаронены ў Расеі фэрмэнт трансглютаміназа.
  • Ашмянскі мясакамбінат: знойдзены лістэрыі і бактэрыі групы кішэчных палачак у ялавічыне.
  • Птушкафабрыка «Дружба»: выявілі забароненыя рэчывы ў курыным мясе.
  • ААТ «Александрыйскае»: у ялавічыне знайшлі небясьпечныя бактэрыі.

Акрамя таго, удакладняецца, што ўзмацнілі кантроль за прадукцыяй Бярозаўскага камбікормавага заводу, які ў тым ліку вырошчвае птушак. У іхным мясе знайшлі какцыдыястатыкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG