Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зноў зьнішчылі паўтоны цвыркуноў зь Беларусі


Зьнішчаныя ў Бранскай вобласьці скрынкі з замарожанымі цвыркунамі зь Беларусі

Пад Бранскам 5 лютага зьнішчылі 24 скрынкі з замарожанымі цвыркунамі невядомага паходжаньня агульнай вагой 480 кг, піша Рассельгаснагляд.

Машыну з кузуркамі спынілі на мінулых выходных на тэрыторыі Расеі па дарозе з Касьцюковіч (Беларусь) у Сураж (Бранская вобласьць Расеі). За рулём быў грамадзянін Беларусі. Вэтэрынарных дакумэнтаў на груз, а таксама этыкетак з маркаваньнем і датай вырабу не было.

Кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці. Цвыркуноў утылізавалі неназваным спосабам ва Ўнецкім вэтсанутыльзаводзе.

У мінулым сакавіку Бранскі Рассельгаснагляд ужо зьнішчаў цвыркуноў зь Беларусі — тады 640 кг насякомых невядомага паходжаньня у 39 скрынках без этыкетак спалілі на тым самым заводзе. Летась адзначалася, што такі экзатычны груз бачылі ўпершыню.

Цвыркуноў ужываюць ня толькі як корм для іншых жывёлаў, але і як страву для людзей. Для гэтага кузурак разводзяць у тым ліку ў Беларусі; пакаштаваць смажаных цвыркуноў можна ў некаторых барах Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG