Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Накрылі бульбай. Рассельгаснагляд паведаміў пра новую схему незаконнага ўвозу яблыкаў зь Беларусі


Упраўленьне Рассельгаснагляду па Санкт-Пецярбургу, Ленінградзкай і Пскоўскай абласьцях выявіла новую схему незаконнага ўвозу сьвежых яблыкаў зь Беларусі ў Расею.

19 красавіка на фітасанітарным кантрольным посьце «Далосцы» Себескага раёну Пскоўскай вобласьці падчас надгляду машыны інспэктары выявілі часова забароненыя да ўвозу ў Расею яблыкі.

Садавіну везьлі безь фітасанітарных сэртыфікатаў. Яе запакавалі ў чорныя скрынкі і завалілі мяхамі з бульбай. Паводле Рассельгаснагляду, усяго перавозілася:

  • 4 тоны яблыкаў;
  • 5 тонаў бульбы.

На бульбу фітасанітарны сэртыфікат быў.

Яблыкі зьнішчылі, парушальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG