Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць жыхара Баранавічаў завялі справу за пагрозы бацьку і жорсткае забойства сабакі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Баранавічах перадалі для накіраваньня ў суд справу мясцовага 30-гадовага жыхара, якая складаецца з двух эпізодаў: спачатку было «жорсткае абыходжаньне з жывёламі», праз паўтара месяца — «пагроза забойствам» чалавеку.

Як піша Сьледчы камітэт, першы эпізод адбыўся 18 лістапада 2019 году. Мужчына дома ў стане алькагольнага ап’яненьня стаў душыць свайго сабаку пароды такса, біў яго рукамі і нагамі, пасьля выкінуў з вакна трэцяга паверху. Сабака здох.

Другі эпізод адбыўся 2 студзеня 2020 году. У стане алькагольнага ап’яненьня мужчына паваліў свайго бацьку на падлогу, прыставіў яму нож да горла і пагражаў забойствам, бо, як патлумачыў фігурант, бацька адмовіўся купіць яму сьпіртны напой.

За першы эпізод паводле арт. 339-1 КаАП прадугледжаны грамадзкія работы, штраф, папраўчыя работы на тэрмін да году або арышт. За другі эпізод, паводле арт. 186 Крымінальнага кодэксу, пагражае тое самае або абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да двух гадоў.

Ці рабіліся нейкія захады адносна мужчыны цягам паўтара месяца між эпізодам з забойствам таксы і пагрозай забойствам чалавеку, сьледчыя не паведамляюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG