Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аштрафавалі касьцюковіцкага ліцэіста, які жорстка абыходзіўся з катом

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

Камісія па справах непаўналетніх Касьцюковіцкага райвыканкаму пакарала штрафам і грамадзкімі працамі навучэнца Касьцюковіцкага прафэсійнага ліцэю № 8, які з размаху кінуў на асфальт ката. Відэа здарэньня бурна абмяркоўвалася ў сацыяльных сетках, піша «Голас Касцюкоўшчыны».

Памер штрафу не называецца. Адпрацоўваць пакараньне падлетак будзе ў сваім ліцэі.

Ліцэіст сказаў, што кінуў ката на зямлю, бо той заразіў яго лішаем. Гэта ён пацьвердзіў даведкай, паводле якой з 11 да 19 лістапада хлопец лячыўся ў Магілёўскім абласным скуравэнэралягічным дыспансэры. Пры гэтым кот хворым не выглядаў. Падлетак сказаў, што шкадуе аб тым, што жорстка абыходзіўся з жывёлай.​

Правы жывёлаў рэгулююцца артыкуламі Адміністрацыйнага і Крымінальнага кодэксаў Рэспублікі Беларусь. Першы прадугледжвае пакараньне ў выглядзе папярэджаньня або штрафу, другі — арышту.

Крымінальная адказнасьць за жорсткае абыходжаньне з жывёламі была ўведзена ў 2015 годзе і рэгулюецца артыкулам 339.1 КК. Тады ж супрацоўнікі міліцыі атрымалі права складаць пратаколы і прыцягваць да адказнасьці. Падстава — чалавек зьдзекуецца з жывёлы наўмысна і з падкрэсьленай жорсткасьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG