Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За забойства коткі жыхару Вялейкі прысудзілі год папраўчых працаў


У Вялейцы, ілюстрацыйнае фота
У Вялейцы, ілюстрацыйнае фота

Суд Вялейскага раёну 15 лістапада вынес прысуд мужчыну, які забіў сваю котку на вачах іншых людзей — схапіў за заднія лапы і ня менш за тры разы ўдарыў галавой аб бэтонную агароджу сьмецьцевых кантэйнэраў. Жывёла загінула.

Мужчыну прысудзілі 1 год папраўчых працаў з утрыманьнем 15% заробку за «жорсткае абыходжаньне з жывёламі» (ч.1 арт. 339-1 КК РБ). Прысуд яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

У рашэньні суду адзначаецца, што мужчына быў нецьвярозы, дзейнічаў наўмысна з хуліганскіх памкненьняў, у грамадзкім месцы. Суд апісвае ягоныя дзеяньні з ужываньнем фразы «праяўляў п’яную ўдаласьць».

У мінулым ліпені ўрад адклікаў законапраект «Аб абыходжаньні з жывёламі». Над ім працуюць ужо 7 гадоў, тэкст вярнулі на дапрацоўку шосты раз.

У 2016 годзе законапраект прайшоў праз грамадзкае абмеркаваньне, актывісты крытыкавалі яго за тое, што ён можа ўзаконіць жорсткае абыходжаньне з жывёламі. Усе прапановы зоаабаронцаў адхіленыя, ніводная ў праект не ўвайшла. За больш жорсткія пакараньні жывадзёрам у інтэрнэце сабралі больш як дзьве тысячы подпісаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG