Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад адклікаў законапраект «Аб абыходжаньні з жывёламі». Над ім працуюць ужо 7 гадоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Закон «Аб абыходжаньні з жывёламі» быў адкліканы «для дапрацоўкі» ўрадам з разгляду 12 красавіка бягучага году, адказалі з Палаты прадстаўнікоў на пэтыцыю, арганізаваную Моладзьдзю БНФ.

Пытаньне тычылася не самога законапраекту – Моладзь БНФ сабрала паўтысячы подпісаў пад пэтыцыяй за забарону перасоўных заапаркаў, выкарыстаньня жывёлаў у цырках і дэльфінарыях.

Гэта ня першая пэтыцыя супраць перасоўных заапаркаў — беларусы ня раз абураліся станам і ўмовамі ўтрыманьня жывёлаў. Пэтыцыя за канфіскацыю жывёлаў з заапарку «Фламинго» сабрала больш за чатыры тысячы подпісаў, ранейшыя пэтыцыі за забарону перасоўных заапаркаў зьбіралі больш за 1300 подпісаў на Petitions.by і больш за 8500 — на Change.org.

Прапанову забараніць перасоўныя заапаркі цяпер накіравалі ў Савет міністраў, яе «па магчымасьці ўлічаць». Калі гэта можа адбыцца і калі будуць разглядаць дапрацаваны законапраект «Аб абыходжаньні з жывёламі», невядома.

Зоаабарона. Якія правы маюць жывёлы ў Беларусі і краінах Эўразьвязу

Такі законапраект, згадвае Моладзь БНФ, быў уключаны ў плян на 2015 год (як сьцьвярджае БНФ, яго ўключылі ў плян «пад ціскам грамадзкасьці»). Адмысловая рабочая група распрацвала канцэпцыю законапраекту, але ўрад яе адрынуў і вырашыў вярнуцца да законапраекту, які выносіўся на разгляд у 2011 годзе і не прайшоў другое чытаньне. Той праект дапрацавалі, але зь невядомай прычыны кіравала дапрацоўкай не Мінпрыроды, а МінЖКГ.

Законапраект прайшоў праз грамадзкае абмеркаваньне ўвесну 2016 году. Актывісты крытыкавалі яго за тое, што ён, наадварот, можа ўзаконіць жорсткае абыходжаньне з жывёламі. Пасьля гэтага абмеркаваньня навінаў пра законапраект не было.

Да нядаўняга часу за жорсткае абыходжаньне з жывёламі маглі караць паводле Адміністрацыйнага кодэксу за хуліганства. Адпаведны артыкулу Крымінальным кодэксе зьявіўся толькі ў 2015 годзе. Але паводле яго можна караць у выпадках, калі дзеяньне «ўчынена з хуліганскіх ці іншых нізкіх памкненьняў або ў прысутнасьці заведама малалетняга» і калі яно «пацягнула за сабой сьмерць ці калецтва жывёлы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG