Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы выпадак заражэньня каранавірусам зафіксавалі ў Паўднёвай Амэрыцы


У Італіі дыягнаставалі дзясяткі выпадкаў заражэньня каранавірусам

Першы выпадак інфікаваньня новым каранавірусам дыягнаставалі ў Паўднёвай Амэрыцы. Пра гэта паведамляе ВВС. Інфікаваны — гэта грамадзянін Бразыліі, які вярнуўся з Італіі.

Адзначаецца, што 61-гадовы мужчына наведваў Італію ў разгар сэзону карнавалаў, калі туды падарожнічаюць мільёны турыстаў. Для канчатковага пацьверджаньня адбудзецца паўторны тэст на каранавірус.

Па дадзеных Цэнтра сыстэмных дасьледаваньняў пры Ўнівэрсытэце Джона Гопкінса, па стане на 26 лютага колькасьць выпадкаў заражэньня новым каранавірусам дасягнула 81 002 чалавек. 2762 - памерлі. Пры гэтым больш за 30 000 ачунялі. У Беларусі ніводнага выпадку каранавіруса не зафіксавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG