Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус упершыню зафіксаваны ў Аўстрыі, Швайцарыі, Харватыі і Румыніі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Два выпадкі заражэньня каранавірусам пацьверджаныя ў аўторак, 25 лютага, а Аўстрыі, у фэдэральнай зямлі Тыроль. Двое маладых людзей шпіталізаваныя пасьля прыезду з італьянскага рэгіёну Лямбардыя, заявіў прадстаўнік бальніцы ў Інсбруку.

Стан абодвух інфікаваных добры, яны будуць заставацца ў карантыне, пакуль улады вызначаць, з кім яны кантактавалі ў апошні час.

У Швайцарыі выпадак заражэньня зафіксаваны ў кантоне Тычына, які мяжуе з Італіяй, паведаміў прадстаўнік фэдэральнага агенцтва па ахове здароўя. У Харватыі з лёгкімі сымптомамі віруса шпіталізаваны малады чалавек, які з 19 па 21 лютага быў у Італіі.

Першы выпадак заражэньня ў Румыніі таксама зьвязаны з тымі, хто прыехаў з Італіі. Хворы зьмешчаны ў карантын у Бухарэсцкай інфэкцыйнай бальніцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG