У нямецкім горадзе Фолькмарзэн кіроўца легкавога «Мэрсэдэса» ўехаў у карнавальнае шэсьце. Паводле сьведак, ніхто не загінуў, але пацярпелі ня менш як 10 чалавек. Сярод іх ёсьць дзеці.
Паліцыя затрымала кіроўцу і паведаміла, што ён дзейнічаў наўмысна, але пакуль не паведамляе пра ягоныя матывы. Паведамляецца толькі, што затрыманы — 29-гадовы грамадзянін Нямеччыны. Сьведкі падзеі расказалі нямецкаму сайту навінаў HNA, што машына заехала ў натоўп «на поўнай хуткасьці».
Фолькмарзэн, мястэчка з насельніцтвам каля 6 тысяч чалавека, месьціцца за 423 кілямэтры на захад ад Бэрліну.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com