Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Нямеччыны зацьвердзіў кампэнсацыі сем’ям ахвяраў «расісцка матываванага тэракту»

Міністар унутраных справаў Нямеччыны Горст Зээгофэр
Міністар унутраных справаў Нямеччыны Горст Зээгофэр

Міністар унутраных справаў Нямеччыны Горст Зээгофэр назваў забойства 11 чалавек у горадзе Ганаў 19 лютага «расісцкія матываваным тэрарыстычным актам».

На прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне 21 лютага Зээгофэр таксама сказаў, што пагроза з боку правага экстрэмізму і антысэмітызму ў краіне зьяўляецца «вельмі высокай».

Урад Нямеччыны выплаціць кампэнсацыі сем’ям ахвяраў страляніны ў Ганаў, паведамляе Deutsche Welle. Сужэнцам, дзецям і бацькам ахвяраў прадугледжаныя выплаты ў памеры 30 тысяч эўраў, братам і сёстрам — 15 тысяч эўраў.

19 лютага 43-гадовы Тобіяс Р. застрэліў дзевяць чалавек у двух кальянавых барах гораду Ганаў, што ў 20 кілямэтрах ад Франкфурту-на-Майне. Злачынца вярнуўся дадому, дзе, як мяркуюць сьледчыя, застрэліў сваю маці і скончыў жыцьцё самагубствам. Сама менш пяць чалавек атрымалі ў выніку страляніны цяжкія раненьні. Сярод ахвяраў злачынца былі людзі з міграцыйнымі каранямі, у тым ліку грамадзяне Балгарыі, Турцыі, Румыніі, Босьніі і Герцагавіны, Аўганістану.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG