Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнік духоўнай супольнасьці выкарыстоўваў сэксуальна жанчын


Ілюстрацыйнае фота

Жан Ванье, заснавальнік L’Arche (Каўчэг) — фэдэрацыі рэлігійных супольнасьцяў, якія дапамагалі людзям з абмежаванымі інтэлектуальнымі магчымасьцямі, — сэксуальна выкарыстаў прынамсі шэсьць жанчынаў.

Усе пацярпелыя былі працаўладкаваныя ў дамах фэдэрацыі LʼArche, піша па сьлядах расьсьледаваньня The Globe and Mail.

Паводле расьсьледавання LʼArche, Ванье, які быў сьвецкім чалавекам і займаўся духоўным суправаджэньнем, схіліў некалькі жанчын да інтымных зносінах. Ванье апраўдваў свае ўчынкі духоўнымі і псэўдамістычнамі довадамі.

Паводзіны заснавальніка «Каўчэга», які нядаўна памёр, тлумачылася узьдзеяньнем першага духоўніка гэтай абшчыны свьятара-дамініканца Тома Філіпа, якія таксама ўчыняў падобныя злоўжываньні, прасоўваючы некаторыя дэвіянтныя тэорыі і практыкі.

Сваім ахвярам Ваньне тлумачыў, што яны «унікальныя і падобныя да Езуса і Марыю».

Сьледчыя адзначаюць, што, паколькі Ванье яшчэ падчас жыцьця лічыўся «сьвятым», маніпуляваным жанчынам было складана казаць услых пра тое, што адбываецца за дзьвярыма LʼArche.

Фэдэрацыя налічвае 154 абшчыны ў 38 краінах, больш за ўсё іх у Францыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG