Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вандалы размалявалі новы вагон для Менскага мэтрапалітэну 


Невядомыя размалявалі адзін з вагонаў новага цягніка «Штадлер» для менскага мэтро. Здымак даслала ў рэдакцыю Tut.by чытачка.

Фота чытачкі Tut.by
Фота чытачкі Tut.by

Малюнкі на баках вагона падобныя на вулічныя графіці — такія часам зьяўляюцца на будынках і агароджах.

Цягнікі пачалі пастаўляць у Менскі мэтрапалітэн з заводу ў Фаніпалі летась у красавіку. Неўзабаве іх абкаталі: спачатку нагружаныя мяхамі, а сёлета 4 лютага ў новых вагонах праехалі пасажырыі. На лінію «Штадлеры» выйдуць летам, калі запрацуе трэцяя лінія мэтро.

Новыя вагоны заменяць старыя, расейскай вытворчасьці
Новыя вагоны заменяць старыя, расейскай вытворчасьці

Дамова аб закупцы вагонаў сумеснага са швайцарцамі вытворчасьці «Штадлер» для Менскага мэтрапалітэну на суму 122 мільёна 250 тысяч рублёў падпісаная ў студзені 2017 году. Згодна з кантрактам, завод павінен паставіць 10 цягнікоў.

На прадпрыемстве «Менскмэтрабуд» паведамілі, што 21-22 сакавіка ўчастак другой лініі мэтро паміж станцыямі «Фрунзэнская» і «Каменная Горка» будзе закрыты на «ўрэзку» стрэлкі, якая злучае яе з трэцяй лініяй. На гэты час плянуецца запусьціць дадатковы наземны транспарт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG