Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскія ўлады паведамілі пра найменшую колькасьць заражаных каранавірусам за суткі


Лябараторны аналіз на каранавірус
Лябараторны аналіз на каранавірус

Колькасьць хворых на каранавірусную інфэкцыю Covid-19 у Кітаі складае 75 тысяч 465 чалавек, паведамляе Нацыянальная камісія ў ахове здароўя.

На 21 лютага ў краіне зарэгістравана 889 новых выпадкаў заражэньня, за суткі памерлі 118 чалавек.

Агульная колькасьць памерлых складае 2236 чалавек, яшчэ 2109 выпісаныя са шпіталяў. За ўвесь час ад пачатку эпідэміі ў Кітаі паправіліся 18 тысяч 264 пацыенты.

Кітайскія ўлады паведамілі, што напярэдадні зафіксаваді мінімальную колькасьць заражаных за суткі, пачынаючы ад канца студзеня.

У астатнім сьвеце каранавірус дыягнаставаны больш чым у 1000 асобаў, пераважна ў Японіі. За межамі Кітая ад інфэкцыі загінулі 11 чалавек.

У Беларусі ўсе грамадзяне Кітая, якія вяртаюцца на вучобу або працу, вымушаныя адбыць двухтыднёвы карантын пад назіраньнем мэдыкаў — пад гэтыя мэты пад Менскам пераабсталявалі некалькі ведамасных здраўніц. Заражаных каранавірусам у Беларусі ня выявілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG