Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане арыштавалі чалавека за напад з нажом у мячэці

абноўлена

Паліцыя каля Цэнтральнай мячэці ў Лёндане, 20 лютага 2020

Мужчыну арыштавалі па падазрэньні ў спробе забойства пасьля нападу з нажом у Цэнтральнай мячэці Лёндану.

Як паведамляе Бі-бі-сі, зь мячэці ў шпіталь даставілі чалавека, параненага нажом. Хуткую дапамогу для яго выклікалі каля 18.10 паводле менскага часу.

Як гаворыцца ў заяве мячэці, паранены працуе там муэдзінам — чалавекам, які заклікае на малітву. Таксама дадаецца, што нападніка затрымалі прысутныя ў мячэці, яшчэ да прыезду паліцыі.

Сьведка нападу адказвае на пытаньні журналістаў
Сьведка нападу адказвае на пытаньні журналістаў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG