Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія паліцыянты дапамаглі наладзіць «правільную» вулічную бойку. ВІДЭА


У расейскім горадзе Падольску непадалёк ад Масквы нарад паліцыі арганізаваў вулічную бойку. Відэа, зьнятае відавочцамі, зьявілася на некалькіх каналах у Youtube. Сам інцыдэнт адбыўся 23 лютага, аднак вядома пра яго стала толькі цяпер.

Расейскі тэлеканал «360» паведамляе, што ўвечары 23 лютага ў Падольску адбыўся канфлікт паміж кампаніяй ураджэнцаў Паўночнага Каўказу і ахоўнікамі гандлёвага цэнтра «Востраў скарбаў». Бакі дамовіліся выйсьці на вуліцу і разабрацца ў фармаце «сам-насам». Пры гэтым на месца бойкі яшчэ да яе пачатку пасьпелі прыехаць ня менш за дзесяць супрацоўнікаў паліцыі — на кадрах, зробленых відавочцамі, відаць дзьве паліцэйскія машыны, а таксама, мяркуючы па экіпіроўцы, супрацоўнікі АМАПу. Хто іх выклікаў — не паведамляецца.

У выніку паліцыянты ня проста не прадухілілі бойку, а фактычна арганізавалі яе, правёўшы перамовы з адным з удзельнікаў канфлікту і атачыўшы пляцоўку для бойкі жывым шчытом. Паліцыянты ўмяшаліся толькі пасьля таго, як ахоўнік гандлёвага цэнтру зваліўся ад удараў.

Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтар у аддзел паліцыі горада Падольск, які кантралюе прылеглую да гандлёвага цэнтра тэрыторыю, а таксама да адміністрацыі цэнтру. І там, і там адмовіліся ад камэнтароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG