Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінуў докшыцкі бізнэсовец. Сваякі падазраюць, яго выпадкова застрэліў старшыня райвыканкаму

абноўлена

Цэнтральная плошча ў горадзе Докшыцы
Цэнтральная плошча ў горадзе Докшыцы

У Докшыцкім раёне загінуў 37-гадовы бізнэсовец Валер Янчак, дырэктар будаўнічай кампаніі «ЯВГ-сэрвіс» і ўладальнік рэстарацыі «Сфэра». Сваякі расказалі «Нашай ніве», што ў яго нібыта выпадкова стрэліў на паляваньні старшыня Докшыцкага райвыканкаму Алег Пінчук.

Пра трагедыю выданьню расказалі жонка і пляменьніца загінулага. Таксама пра здарэньне паведаміў Telegram-канал Nexta.

Алег Пінчук адмовіўся камэнтаваць здарэньне «Нашай ніве». Але вядома, што ён не затрыманы.

Паводле Nexta, у тым, ці было забойства наўмысным, «разьбіраюцца органы». Канал, як і сваякі загінулага, сьцьвярджае, што Янчака нібыта застрэліў на паляваньні Пінчук.

Сьледчы камітэт жа паведаміў, што 21 лютага 37-гадовы мужчына загінуў падчас паляваньня ў лясным масіве ў Гарадкцкім раёне, а таксама што па гэтым факце распачалі справу за «прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці». Ці гаворка пра тое ж здарэньне, невядома.

Паводле крыніцаў Tut.by, Пінчук з загінулым паехалі ў Гарадоцкі раён паляваць на воўка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG