Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Докшыцах скасавалі канцэрт сьпевака, якога крытыкавалі за ўсхваленьне «русского мира» і «блатной рамантыкі»


Афіша канцэрту Віктара Каліны ў Віцебску, архіўнае фота
Афіша канцэрту Віктара Каліны ў Віцебску, архіўнае фота

Выступ Віктара Каліны плянаваўся на 16 лютага ў докшыцкім Цэнтры культуры, але ахвочых купіць квіток не знайшлося, паведамляе «Наша Ніва».

Магчыма, тут мела вынік пэтыцыя, якую склалі жыхары Докшыцаў.

У 2017 годзе​ Віктар Каліна зьвярнуўся да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі са скаргай на апазыцыйныя партыі, якія выступілі супраць ягоных канцэртаў. Актывісты тады зьвярталі ўвагу, што Каліна выказваў падтрымку самаабвешчаным «ДНР» і «ЛНР».

«Я не адчуваю сябе ў бясьпецы! Мяне перасьледуюць радыкалы. Зрываюць канцэрты. Работнікі культуры і ідэалёгіі, як я мяркую зь мясцовымі кіраўнікамі гарадоў, як гэта было ў горадзе Рэчыца, як гэта адбывалася ў горадзе Ворша, спалохаўшыся радыкалаў ад апазыцыі, рушыўшы ўсьлед за імі, сарвалі ў Рэчыцы мой канцэрт, а ў Воршы скасавалі», —​ пісаў тады Каліна.

Паводле сьпевака, ягоная публіка лічыць, што «Лукашэнка — найлепшае, што магло здарыцца зь Беларусьсю!»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG